Беларускай мове.

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
1 Ты - родная, з нараджэння, Улілася з крывёю маці... Дагэтуль к табе імкненне І цяга, як к роднай хаце… 2 Гамоніць табою вёска, Палі і лясы навокал... І рэхавым адгалоскам Іду к табе, крок за крокам. 3 І прагна глынаю словы, Што так дарагія слыху Маёй беларускай мовы, Бо ёй пачынаю дыхаць. 4 Калі, нават, давядзецца Гутарыць на іншай мове, - Адзіная ты у сэрцы... Прабачце мяне, панове! Air Max 95 Flyknit