Ёсць паданне вякоў, што разбурыць калісь...

Сярэдняя: 3.8 (8 галасоў)
Ёсць паданне вякоў, што разбурыць калісь Вавілонскую Вежу Адам І няўмольна сальюцца мовы зямлі У адну, няродную нам. І мая безвыходна пойдзе у змрок, У атрутны, як вечнасць, цень, Трапяткая і сіняя, як васілёк, Гарачая, як прамень. Я ні шчасця, ні будучых дзён не жадзён, Хай пятля, хай памерці ў журбе, Хай не будзе ні шчасця, ні будучых дзён, Калі ў іх не будзе цябе. Сірата па з'едлівай волі багоў, Гінучы мой карабель, Хай не будзе світання ў народа майго, Калі досвіткам здрадзіць цябе. Ад палеткаў райскіх лёгкай ступой, Збочу я да пякельных катлоў, Калі першы жа ангел на мове маёй Мне не скажа: «Братка, здароў». І няхай да мяне не прыйдзе вясна, Песня, шчасце, каханне, спакой, — Ўсё адно не змяняю твой чорны праснак На атруту пшаніцы чужой. Ты мой ясны хлеб і каханы май, Песня продкаў, нашчадкаў палі, Без цябе, не з табой — не патрэбен мне рай На душы. Ў небясі. На зямлі.Nike Jordan Super Fly 4

Іншыя вершы