Каб мову шанаваць, яе патрэбна ведаць!

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
1 Каб мову шанаваць, Яе патрэбна ведаць! Каб не дэмагаваць, Што ў тым віна суседа. Штодзённа размаўляць, Вучыць з калыскі дзетак, Тады будзе квітнець Яна на ўзроўні кветак… 2 Чытаць на ёй, пісаць, Жадана без памылак, Каб сорам не спазнаць Ад кпінаў і ўхмылак. Адносіцца заўжды, Так, як да роднай маці, Тады і праз гады Яна не згіне ў гаці… 3 Бо мова - гэта хор, З мелодыяй народа, Дзе мудры дырыжор Зямля яе, прырода… Ад нашых галасоў Залежыць выкананне І ці пазнаюць хор Сярод усяго гучання?.. Каб мову шанаваць, Патрэбна не маўчаць! І каб народ нямы, Як хор, загаманіў! Nike