Мая ціхая песня дубраўная...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Мая ціхая песня дубраўная, Не святочная, Не былінная, З росных травак-былінак сабраная, Медунічная I палынная. Неспакойная песня дарожная, Навальніцам, вятрам сугучная, Непакорная, Пераможная I для славы зусім не зручная. Як валошка ў сінім вяночку, Кропля светлая ў ручаёчку, Ты – праўдзівае I пяшчотнае Слова матчына ў кожным радочку. Не здалася віхурам у полі, Не зайшлася ў бядзе ад жалю, Мая радасць I горкая доля... Як хачу, каб цябе паважалі!..Air Jordan IV 4 Shoes