Мова і я

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Меладычная і сакавітая, У табе чую я гоман бароў, Хоць пакутная, але ж аксамітная, Твае песні пачуць мне дазволь! Хай цябе забываюць многія, І не чуюць пакутаў тваіх, Я не дам цябе кінуць пад ногі, Бо лягчэй будзе нам удваіх Так здараецца сам забываю, Мілагучнасць напеваў тваю, Але ў сэрцы сваім адчуваю, Як нявольна да мовы іду І ад шчасця тады ўсміхаюся, Бо зноў збочыў на правільны бок, Нібы ад доўгага сна прачынаюся, Мной засвоены праўды ўрок Як утульна у словах застацца, І ствараць у іх шчасця радкі, Зноў апісваць як закахацца, Будаваць свой сусвет са страфы Бо ты мова мая салаўіная, Неабсяжнае волі прастор, Заспявай над сваёю краінаю, Хай яна чуе велічы звон! Air Jordans