Мова родная

Яшчэ не ацэнена
Ты – самы першы снег – цнатлівая. Крынічны звонкі смех – гуллівая. Асенняя туга – шчымлівая. Ты – хваля ў берагах – вірлівая. Ты – замець завірух – іскрыстая. Выратаванне з скрух – каб выстаяць. Сівых дзядоў маіх – шэпат у сне. Ты – памяць! Ты – жыццё! Ты – светач мне! Ты – музыка лясоў, што цешыць слых. Ты водарам палёў займаеш дых. Гамонка ручая, вясновыя лісты, Ты – квецень лугаўя, Сувой зімовы – ты! Ты – рана ад баёў! Збалелая! Скрываўлена, ды ўсё ж – сцалелая. Хай голас твой звініць – упэўнена. Каб з падчаркі паўстала – крэўнаю! Бо ўсё ў жыцці людзей – умоўнае, А мова – ёсць душа – галоўнае! Nike