Напэўна

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Я, напэўна, апошні, Хто моліцца слову, Як ссівелы паганец Жывому агню. З ветру звітыя Весніцы я зачыню, Каб спрыялася поціху Цёмнаму лову. Каб святлелася ўдачы У сквапнай начы, Дзе агонь пераемнасці Не затухае. А душа чуе ўсё, Як і ноч неглухая. I палаюць смаліста Сузор'яў карчы.Adidas