Настаўнікам

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Не цурайцеся роднага слова. Гэта -- ваш абавязак і хлеб, Гэта -- душаў дзяціных аснова, Гэта -- наша з галоўных патрэб. Размаўляйце заўжды без прынукі, І са шчырай душой, бессаром, Пры сустрэчы, як здасца разлука, Нават і за хаўтурным сталом. Хай крынічкаю мова бруіцца. Ваша слова – як прыклад для ўсіх. Закарціць нетутэйшым напіцца, Хоць і сцісне пагардаю дых. Толькі гуртам – з любоўю і прагай -- Зможам слова сваё адрадзіць. Мову мучыць пякельная смага, Хоча мова не ўмёрці, а жыць! Размаўляйце – спяліце зярняты, І не грэбуйце цяжкай сяўнёй. Бо тады стане край наш багатым, Калі мове не здрадзім сваёй. Highsnobiety Style