САМОТНЫ КУПАЛА

Яшчэ не ацэнена

Уваходжу ў вялікую залу,
Ці чырвоную, ці ружовую...
Бачу прывіда - Янку Купалу
Ці яго душу папяровую.

Што напісана ў гэтай Паперы -
Разабраць не магу ані слова.
Мусіць, літары гінуць без веры
І сціраецца з постаці мова.