Ты напiшы мне лiст па-беларуску

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Ты напiшы мне лiст па-беларуску Я буду кожны дзень яго чытаць З шырокай брамы выйду я да вузкай Па-беларуску з Богам размаўляць Ты прачытай мне верш на роднай мове Яго ў сваёй душы я зберагу Ён прарасце пралескаю у рове Вясной на цёплым сонячным баку Ты заспявай мне песню, што спявала Бабуля нам, зусiм яшчэ малым Тады нам слухаць часу не хапала Ну а цяпер – ў душы адзiн палын Ты размаўляй са мной, як размаўлялi Калiсьцi нашы слаўныя дзяды Каб яны нас здалёку бласлаўлялi Каб мы жылi у свеце заўсягды Ты напiшы мне лiст па - беларуску З глыбокай сiвай слаўнай даўнiны З шырокай брамы выйду я да вузкай I зазваню што сiлы у званы adidas