Я гэта люблю падарожжа...

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)
Я гэта люблю падарожжа, З якім і зраўняцца не можа Вандроўка ў любыя Таўрыды – У казачныя краявіды. А гэта – вандроўка праз сёлы, Праз край мой шырокі, вясёлы, Бясконцыя нівы, дубровы – У маю беларускую мову. У родную мову, якая Усімі вясёлкамі ззяе, Смалістымі пахне лясамі, Жывымі звініць галасамі. О, колькі яшчэ не адкрыта Адценняў у ёй і блакіту, Патрэбных народу, паэтам, Каштоўнай руды, самацветаў!Air Jordan VIII Low

Іншыя вершы