Жывіце, вёсачкі, не памірайце...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Жывіце, вёсачкі, не памірайце, Бо разам з вамі знікне мова. Нашчадкі родныя, хавайце, Шануйце кожна наша слова! Засохне бор, здзічэе сад, Іх чалавек пасадзіць знову. Ці зможам мы вярнуць назад, Як знікне, матчыную мову? Яе з экрана не чуваць, Па-руску там вядуць размову. І "зоркі" любяць скавытаць Пра "Happy end" англійскай мовай. На помніках, быццам чужым, На развітанне пішуць словы "вас любим, помним и скорбим" Другою мовай - ганаровай. Чаму ж мы памяць не шануем, Бо прашчуры здаўна казалі Аб тых, хто адышоў "сумуем" І моўчкі ля крыжоў стаялі. Засохне бор, здзічэе сад... У кожнага свой шлях жыццёвы. Не дай нам Бог, каб мы назад Вярталі згубленую мову.SNEAKERS